ВЯЧЭРА БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ
26 ноября
19:00
100 бел.руб
Описание события
Каханыя i даражэнькія нашы!❤️ Пан Маршалак кафэ “У Францыска” мае гонар запрасіць Вас на «ВЯЧЭРУ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ”: першую падзею ў нашай сталіцы, якая можа змяніць ваш погляд на ежу, гісторыю, а можа і ўсё жыццё!
.
Прыйшоў час любіць свае, роднае. Усё больш нашых гасцей, знаемых і незнаемых людзей цікавяцца гісторыяй роднага краю, яго традыцыямі і сапраўднымі героямі. Усё больш беларусаў звяртаюцца да смачнай нацыянальнай кухні. Мы з задавальненнем гэта адчуваем і падтрымліваем.
.
З гэтай нагоды 26 лiстапада ў 19-00 запрашаем Вас на «ВЯЧЭРУ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ”, у аўтэнтычную замкавую атмасферу XV стагоддзя. Шэф-кухар пан Арцём Ракецкі — славуты беларускі майстар, які больш за 7 год стварае Новую беларускую кухню, пачастуе вас смачнымі стравамі са стала славутых продкаў-шляхцічаў, і падзеліцца рэцэптамі. А ў фінале, на вашых вачах Арцём створыць чараўніцтва✨
.
Утульны сяброўскі вечар, напоўнены водарам смачных беларускіх страваў і напояў, пройдзе пад гукі беларускіх музыкаў, жарты і конкурсы Пана Маршалка.
.
🤗Вас чакае:
— Карчмоўскія забавы, шляхецкія конкурсы і “тосты з шаблі”
— Гісторыі на беларускай мілагучнай мове
— Гукі сапраўднай жалейцы і бузукі
— Памятныя падарункі
— Гумар і вяселле
— Новыя знаёмствы
.
📜Меню шляхецкай вячэры📜
🔸Здроблены селядзец з зялёным яблыкам, хрумсткай салатай і сметанковым хрэнам
🔸Вытрыманы ý печы бiгус са смажанай качынай грудкай i труфельнай падлiýкай на патэльнi
🔸Судак, запечаны на бярозавым бервяне. Падаецца з зяленым гарошкам i намазкай з печанi ýскормленага гусака
🔸Мус з салодкай бульбы з марозiвам са смятаны ды салёнай карамеллю– гатуецца пры гасцях
.
*колькасць месцаў абмежавана
☎️ Падрабязная інфармацыя і браніраванне столікаў па нумары
+37529 664 09 34